Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зялёныя вочы травеньскай ночы

Зялёныя вочы травеньскай ночы,
У прыцемках белай акацыі сноў…
Ня бойся знянацку удалеч пакрочыць,
Ня бойся сустрэцца з пачаткам наноў.

Птушыных санатаў час досыць спакусны,
Нібыта ў віры расцугляныя дні…
Калі ты не пойдзеш, салодкасці вусны
Патонуць у мроях, як, зрэшты, сябры…

Сябры ці знаёмцы? Хіба зараз цені
Адкінуты ў зорных гадах паплавы…
А помніш, як колісь з табой так няўмела
Пяшчоту лавілі ў абдымкі журбы…

Твой позірк, твой рух, твой подых сцішэлы,
Як быццам павець пад маланкамі мар…
Няўжо сапраўды: што было – то змарнела,
Растала ў калюжыных сталасці хмар?

Зялёныя вочы, грамніцаў сустрэчы
У жоўтасонцавы родны прастор.
Не бойся ўспамінаў – душу не скалечыць
Маўкліва-прыўкрасны юнацтва чабор.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зялёныя вочы травеньскай ночы - Павел Гаспадыніч