Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трагедыя адной ночы

Па белым снезе
Чорнай ноччу
Імчаў шалёны лімузін,
Гарэлі ярка яго вочы
I ў брусе боўтаўся бензін.

Хлапчына руль круціў адчайна
I вусны да крыві кусаў,
Ляцеў
Скрозь цемру
Да каханай –
Пісьмо благое атрымаў.

У тым пісьме:
“Максімка, мілы!
Нас лёс надумаў разлучыць,
Ты толькі ведай,
Да магілы
Мне аднаго цябе любіць!

А ён… ён сілай,
Ён прымусам,
Але з ім прыйдзецца мне жыць…
Бывай!
Твае мне помніць вусны,
Твае мне рукі не забыць!”

…Яна знямоглая ляжала,
А ля яе нямілы хроп.
І раптам –
Быццам ад кінжала,
Ля сэрца, боль нутро апёк!

Страшэнна
Крыкнула штосілы,
I ткнуўся крык у здань гардзін,
А ў гэты час
Ляцеў са схілу,
Гарэў чырвоны лімузін.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трагедыя адной ночы - Янусь Малец