Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трывога

Чырвоныя вокны,
Як вочы,
Праваламі ў змрочных дамах
Пужаюцца,
Вылезшы з ночы,
Світанку,
Што пылам прапах.

Гляджу на чырвоныя вокны
I быццам
На свеце адзін…
Як здань,
У двары правуркоча
Заспаны,
Сляпы лімузін.

Чырвоныя вокны
На сонца
Праваламі змрочных пачвар
Глядзяць,
Як глядзелі японцы
На атамны
Першы пажар.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трывога - Янусь Малец