Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ой, суніцы чырвоныя

Промні сонца – вавёркамі,
Гулкі бор на дваіх,
Чырвань-ягады зоркамі
У далонях тваіх.

Не чаруеш замовамі,
Дый на што іх казаць?
Вабяць вусны пунсовыя,
Воч гарэзлівых жарсць.

Ой, суніцы чырвоныя,
Чабаровы туман.
Салаўі перазвонамі!
Ой, кахання падман!

Ты і я… Лета спелае,
Смак гарэніць суніц.
Ой, якая ты смелая,
Больш няма таямніц.

Цалаваў цябе згубна я,
Вецер выпіў расу.
На руках цябе, любая,
Па жыцці пранясу.

Ой, суніцы чырвоныя,
Чабаровы туман.
Салаўі перазвонамі!
Ой, кахання падман!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ой, суніцы чырвоныя - Віктар Леаненя