Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восень. Туман

Восень. Туман.
Дожджык халодны імжыць –
Як сярэбраны сон ці падман.
Раса на галінках дрыжыць.

Абдымаецца вецце шчыльней,
Каб сагрэцца ў гэтакі час.
Ды галінкам ад слёз не цяплей –
Цяжэюць, мігцяць, як алмаз.

І нават пляткарка сарока
Не хоча лятаць, а сядзіць.
Вось схавалася ў вецце высока.
На алмазы зусім не глядзіць.

І воўк затуліўся ў лагчыне, як вецер.
Не хочацца бегаць зусім аднаму,
Хоць рыжай лісою здаецца
Хмызняк недалёкі яму.

Восень. Падае рыжае лісце.
Цішыня і спакой наўкол.
Толькі добра зямлі.
І цяпер, як калісьці,
Цешыцца мокры дол.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Восень. Туман - Ніна Аксёнчык