Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Непрыкметна падступіла восень

Непрыкметна падступіла восень –
Хутка пацямнела неба просінь,
Выстылі маўклівыя прасторы,
He гарыць касцёр на касагоры
I плывуць ад лесу і з прылукі
Сумныя, прыцішаныя гукі.
Гэта, змыўшы жнівеньскія цені,
Несуцешна плача свет асенні.
Плача вецер над зламанай слівай.
Плача неба над нязжатай нівай.
Над свінцовай роўняддзю затокі
Горка плача лебедзь адзінокі.
А між іх душа мая няйначай
Над самой сабой журботна плача.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Непрыкметна падступіла восень - Генадзь Бураўкін