Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Мастачка

Мне прыснілася мастачка,
Цуда, дзіўная дзяўчына!
Роварам праз лужы скача,
Думаю: “Ай, малайчына!”

Кніг, напэўна, шмат чытае,
Птушак любіць і прыроду,
Дый штораз абавязкова,
Час знаходзіць на прыгоды.

Клавішы яе сяброўкі,
Трэба – музыку зайграе,
Дый мужыцкую бародку,
Дбае шчыра, паважае.

І прыгожа, і чароўна,
Вочы, нават, не адвесці,
Гэта сон, але здаецца,
Ёсць яна, у свеце дзесьці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мастачка - Яўген Герасіменка