Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пад музыку дажджу – сціхаюць нават гуслі

Пад музыку дажджу – сціхаюць нават гуслі…
Пад музыку дажджу і мы цішэй быць мусім.
Чароўных пара нот – і небасхіл бліжэй.
Чароўных пара слоў – вузельчык наш тужэй.
У коле перамен, нібы ў апошні раз,
У коле перамен – гучыць нам парафраз…

Пайшла даджу сцяна. Так пойдуць і сябры.
Стаіш ты ля акна – як восень у двары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пад музыку дажджу – сціхаюць нават гуслі - Міхась Курыла