Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МУЗЫКА ДАЖДЖУ

Плачуць хмары. Мокнуць клёны.
Летні дождж са мной вальсуе.
З дынамічнасцю шалёнай
На асфальце ён пульсуе.

Forte, semplice, veloce…
Гэты танец – страсці мора.
Што мне дождж цяпер прарочыць:
Мора шчасця альбо гора?

Рытм мелодыі б’е ў скроні,
Як у песні без куплетаў.
Кропля на маёй далоні –
Бы сляза душы паэта.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш МУЗЫКА ДАЖДЖУ - Ірына Хадарэнка