Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Музыка

Усё прайшло. Альбо прайшло амаль.
Вяртаецца каханне да вытокаў.
Я ноту ўзяў, але маўчыць раяль,
Нядрэмнае глядзіць за мною вока.

Акорд жадання – музыка мая,
Ды сіл няма, ужо сціхаюць словы.
Апошні раз я бачу сонца дня…
Скажыце, хіба гэта не цудоўна?

Бо свет пакіну з думкай аб табе.
І хай пражыў, на жаль, завельмі мала,
Але з табою, лепшаю з кабет,
Маё каханне музыкай гучала…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Музыка - Аляксей Арцёмаў