Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш НАШЧАДКАМ

Анішто беларусу не трэба.
Чым валодаў – згубіў ці спажыў…
Незалежнасць звалілася з неба –
Без яе б ён цудоўна пражыў.

Ён інстынктам прыкуты да поля,
Ўся спадзеўка яго на мазоль.
Што сцяг-герб, што там воля-няволя? –
Гной б растрэсці, дык будзьме хлеб-соль.

І трасуцца рабочы й сялянка,
Ціхі стогн напаўняе абшар.
Узышла пустазеллем “трасянка”,
Вілы з гноем – іх спадчынны дар!

2001

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш НАШЧАДКАМ - Алесь Яжэвіч