Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Музей

Адгарэла любоў –
адзін счарнелы падмурак.
Яго мулкія камяні
не паносіш з сабою,
таму
маўклівымі вечарамі
і стварыў я музей Кахання.

Мноства людзей
прыходзіла ў гэты музей.
Адны абураліся,
другія смяяліся ці плакалі –
мне было ўсё роўна:
толькі не чапалі б рукамі…
I ўсё ж я музей не збярог –
прапалі ўміг экспанаты,
калі да мяне на парог узышла ты…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Музей - Павел Шруб