Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Іду ў музей

Калі лёсам Ашмяншчыны Вы зацікаўлены,
І гісторыю краю Вам хочацца ведаць бліжэй,-
Што тады, спадары і спадарыні, зробіце? – Правільна!
Вы хадою упэўненай пойдзеце прама – у краязнаўчы музей.

А ў Ашмянскім музеі імя Багушэвіча
Вас сустрэнуць здабыткі і скарбы сівой даўніны –
Адгалоскі былога жыцця у дамах і паселішчах,
Рарытэтныя сведкі стваральнага міру, разбурэнняў і жахаў вайны.

У музейных пакоях існуе асаблівая пэўная аўра
Спалучэння старых запаветных і сучасных імклівых і ёмкіх часоў:
У статычных прадметах калекцыяў бачацца з’явы жывыя, сапраўдныя –
І здаецца, што сам ты, наяве, па гэтых падзеях, вось толькі, прайшоў.

Я заходжу ў музей, дзе і проста, і чынна.
Супрацоўнікі тут – апантаныя значнасцю справы сваёй –
Мне ўсё шчыра раскажуць-пакажуць – і ўсплывуць прад вачамі карціны
Векапомных гадоў шматпакутнай і слаўнай Радзімы маёй.

І сябе адчуваю я неяк прыўзнята-прыцішана
Ад таго, што убачыў, пазнаў, уявіў, азірнуўшысь назад.
Дзякуй Вам – Іванова, Будзько, Рэмізевіч, Бусловіч і Цішчанка,
Што на з’явы даводзіце нам навуковы дакладны пагляд!

А сягоння, сябры, у абноўленым светлым будынку
Гэтай вось тэматычнай выставай мы фактычна музей адкрываем ізноў.
Я жадаю, калегі, Вам плёну у працы і карыснага ўсім адпачынку.
Надалей, калі ласка, яшчэ запрашайце! –
К Вам прыйсці я заўсёды гатоў.

20.11.2009 г.
—————————————————————-
* Дзень адкрыцця музея пасля рэканструкцыі будынка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Іду ў музей - Пётр Шакола