Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У люстэрку старым

У люстэрку старым
Я сябе не пазнаў
Ці туман, ці то дым
Нешта ў ім прыхаваў

У пакоі другім
Нехта свет запаліў
Як віном залатым
Чарку з краем наліў

То не лямпы святло
Гэта сонца ў вакне
Як заходзіць яно
Дык яго не міне

Кветак ў слоік нарвaў
Пах па хаце усёй
Хто мяне сюды зваў
Ды з усёю сям’ёй?

Азірнуўся назад –
Там стаіць хтось яшчэ
Я міргнуў – ды сляза
Праз стагоддзі цячэ…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У люстэрку старым - Уладзімер Гардзейка