Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У старым парку

Павольна сняжок пакрывае
Цудоўны абшар Жылібера.
І толькі мароз затрымае,
Стрымае пакуты папера.

Варона не ведае болю,
Турбот, хвалявання душы.
Ляціць над тэатрам павольна,
І часу няма адпачыць.

Магутныя, моцныя дрэвы
Запомнілі зрок старажытны.
Па парку прайсціся дарэмна
Для люду ўжо перажытак.

Але ўсё не так і жахліва.
Прырода вось тут – побач нас!
Чакае нашчадкаў цярпліва,
Вяртання ў былы рэнесанс.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У старым парку - Станіслаў Скорб