Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я шкадую цябе, Зямля

Я шкадую цябе, Зямля,
Перасмяглая і крынічная.
Экскаватарных гусеніц ляск –
Вось мелодыя самая звычная. Нітка болю заўсёды тонкая,
I няцяжка зусім парвацца ёй. Наступае маральна стойкая
I рашучая меліярацыя. У дрыгву закапалі чорта,
Воран чорны сваё адкружыў…
Кружаць сёння над рэчкаю чорнай
Экскаватарныя каўшы.
Гэта дзеецца ўсё, а не сніцца,
I трывожуся я нездарма,
Бо цячэ недзе ў памяць крыніца I вяртання ў яе няма.
Родзіць смутак мая ралля I аб літасці моліць Бога…
Дарагая мая Зямля, Ты – як сэрца маё –
Уся з болю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я шкадую цябе, Зямля - Кастусь Цыбульскі