Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш І верціцца Зямля

Прайшоўшых дзён
патрэбу не шукаю.
І можна, мусіць, так сказаць:
мінаюць дні, гады мінаюць,
канца ім краю не відаць.

Праходзіць дзень,
другі, трыццаты..,
сплятаюць стройны карагод.
Святкуем мы якіясь даты,
але не спынім часу ход.

Аднак жа дні
бясследна не канаюць,
не адбываюць некуды ў спакой,
у тумане год бязбрэжным не знікаюць –
а застаюцца ў памяці людской.

Вось дзень прайшоў,
гадзіннік адлічыў “дванаццаць”,
на змену дню на нівы ноч сышла.
Адходзіць дзень,
каб раніцою зноў вяртацца.
Праходзяць дні –
і верціцца Зямля.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш І верціцца Зямля - Пётр Шакола