Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Цілінькае гадзіннік, як сініца

Цілінькае гадзіннік, як сініца
На бэзавай галінцы ля става.
Я ведаю – яна мне толькі сніцца,
Каб некалі ў садзе векаваць.
Яна ўпадзе аднойчы на ільдзінку,
Заснуўшы ў люты холад на ляту.
Яе загорне раніца ў хусцінку –
Няскончаную доўгую вярсту.
А з шыбінак, прахукаўшы прагалы,
Глядзелі дзеці ў сцюжную смугу.
Пачаўся дзень, і ў дня яны пыталі,
У сховах у якіх сінічы гук.
Ды дзень маўчаў стамлёна, раўнадушна,
Закрыўшы вочы на дабро і зло.
А на халоднай вусцішнай падушцы
Сінічае абмёрзлае крыло.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цілінькае гадзіннік, як сініца - Людміла Забалоцкая