Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як палягчэлі ў дрэваў кроны!

Як палягчэлі ў дрэваў кроны!
Свіціцца будуць і расці
Аж навылёт у сінь прахоны
У парадзелым іх лісці.

Што верасам на сонцы сніцца?
Як трапятацца перастаць
Асінніку на звон сініцы
Ад панізовага куста?

Пайду без думак адмысловых
Туды палянай нацянькі,
Дзе ў верасовых сцішных сховах
Яшчэ растуць баравікі, –

У свет знаёмы і радзінны, –
Не на журбу, не на бяду,
I ніць празрыстай павуціны
He абыду, не абыду.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як палягчэлі ў дрэваў кроны! - Міхась Стральцоў