Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Лісічкі

У лясочку, дзе узгорак,
Можа, сорак ладных норак.
Дружна там жывуць лісічкі –
Рыжаватыя сястрычкі.
А яшчэ у тым лясочку
Смачныя растуць грыбочкі
(Падабабачкі, лісічкі…),
Птушкі цінькаюць. Сінічкі.
Бабка Хіма мне казала,
Каб да лета пачакала.
Будзе цёпленькі дзянёчак –
І мы сходзім у лясочак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Лісічкі - Васіль Рагаўцоў
 »