Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Успамінаў маіх кінастужкі

Успамінаў маіх кінастужкі
Не дакучыць ніколі круціць
Вось з бярозы насенне, як птушкі
Зноў над хатай ляціць і ляціць

На надворак ляціць і у калодзеж
I калі я дастану вядро
Зноўу пабачу, што восень, як злодзей
У ім схавала жар-птушкі пяро

Гэтых ластавак жоўтых асенніх
Што не весну нясуць, а зіму
Што ляцяць і ляцяць ў мае сені
Я з сабой у вандроўку вазьму

Знаю я – дзе яны прызямляцца
Праз стагоддзе гай будзе шумець
Тыя птушкі, што сёння мне сняцца
Зноў над хатаю будуць ляцець

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Успамінаў маіх кінастужкі - Уладзімер Гардзейка