Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Трывожна плача фартэп’яна

Трывожна плача фартэп’яна
Прарочай песняй уначы.
Якое дзіўнае “піяна”,
Як дзіўна мы з табой маўчым.

Можа, яшчэ не разумеем,
Што адбываецца між нас.
Мы размаўляем, як умеем,
Пра ксілафон і кантрабас.

Выразным жэстам дырыжора
Ты узрываеш цішыню,
У самым велічным мажоры
Мы спасцігаем вышыню.

Ад прыгажосці паміраем,
Яе згубіць баімся мы.
Жыццё здаецца нейкім раем
Нам напярэдадні зімы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Трывожна плача фартэп’яна - Наталля Галавач