Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Трывожна стынуць ліхтары

Трывожна стынуць ліхтары
Паміж дамоў…
Мільгаюць зоркі.
I поўняў жоўтыя шары
У лёдзе лужаў на двары
Ляжаць бязліка. Спяць пагоркі.

Праседжу ледзь не давідна
Маўкліва-чорным сілуэтам
Каля халоднага акна –
Чамусьці не прыйшла яна,
Мая прыгожая Джульета…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Трывожна стынуць ліхтары - Янусь Малец