Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш НеспаДЗЕЎКА

(Лірычны маналог лірычнай гераіні)

Я ў цябе – юбілейная,
ты ў мяне – першы.
Прамалінейная
праўда ў вершы.

…І была наша ноч –
шалёная гонка!
І быў наш дзень –
пяшчотна-прарочы!

А пад раніцу Нашу
Твая жонка
прыйшла паглядзець
у Мае вочы.

А вочы ў мяне зялёныя.
І ў жонкі тваёй – таксама.
Ды я была больш шалёнаю –
і таму гучна крыкнула: “Ма-ма!..”

Ды мама мая была дома
(дзе і я мусіла быць, як па яе гусьце) –
і пякла бульбяныя аладкі.
А жонка твая чамусьці
паслала мяне да чужой –
зусім не маёй! – маткі.

…І была нечаканка,
і тузін неспадзевак,
бо, аказалася, што я – каханка,
а ты – ласы да чужых дзевак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш НеспаДЗЕЎКА - Валерыя Кустава