Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты толькі мяне пакліч

Ты толькі мяне пакліч!
Ды што там!.. Шапні ціхенька.
І шчасця ўсміхнецца зніч,
І стане ўвесь свет маленькім.

Адно толькі – Ты і Я.
І рукі твае, і вочы.
І стану навек твая,
Адкінуўшы сорам жаночы.

І вочы заплюшчыўшы ўраз,
забудуся ўсё на свеце.
Адно толькі ты, як Спас –
адзіны ва ўсім Сусвеце!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты толькі мяне пакліч - Марыя Кобец