Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Толькі па-беларуску размаўляй

Я паеду далёка, у незнаёмы край.
Мяне кліча ўжо дарога.
Мой таварыш, родны, ты пачакай,
Пасядзі са мной побач нямнога,
Ды па-беларуску паразмаўляй.

Час няспынны не крочыць па крузе,
Мы сталеем..такі ўжо рух.
Толькі ведаеш, што мы будзем
Як Алесь і Кастусь, мой друг.
Мы з табой беларусамі будзем.

Калі-небудзь, веру, прыйдзе адказ
На твае і мае сумленні.
І тады ўжо сонейка каля нас
Раскідае сваё праменне,
А па ім узыдзем на Парнас.

Пасядзім у старой альтанцы
За гарбатай з дзядзькам Рыгорам.
Потым Быкаў запросіць на танцы…
І прачнемся. Супраць дакораў
Буду побач, хоць на дыстанцыі.

Я прыеду няхутка, але ж чакай.
Я пачую здалёк твой голас.
Мілы сябра мой, ты памятай,
Ад сярпа захаваем колас.
Толькі па-беларуску размаўляй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Толькі па-беларуску размаўляй - Аляксандра Фагот