Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пахавалі мяне на світанку

Пахавалі мяне на світанку
І укралі прыгожыя думкі
Я забыла як падалі зоркі
Я забыла як плакалі дзеці

У руках трымала я пташку
Толькі холад яе загубіў
Па шчацэ моцна плёткаю біў
Дождж з іржавым дыханнем

Пачалі зоркі падаць і сорам
Ахапіў тыя чорныя душы
Гром крычаў у мае хворыя вушы
І жыццё перастала быць колам

Я забыла, як падалі зоркі
Я крычала цішэй усё у думках
Белы птах пакідаў тыя горкі,
Дзе хавалі мене
Была поўнач…
крыху стала лягчэй…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пахавалі мяне на світанку - Аўтар невядомы
«