Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маналёг – Частка І (Быць альбо ня быць)

Быць альбо ня быць? Вось у чым пытаньне:
А, стрэлы і ўдары лёсу – ці вартыя яны трываньня?
Ці мабыць лепш памерці і заснуць, заснуць, заснуць?
Калі канец жыцьця пагрозам і трывогам
Яны нясуць, то як жа можна не жадаць такога дару бога?
Памерці і заснуць. І нават бачыць сны.
Толькі якія? Вось пытаньне! Што прынясуць яны
Там, за мяжою сьвету? Якія жа званы
Складуць санэт, калі пазбавімся мы ад слаты жыцьця?
Дык вось чаму няшчасьце так жыве, так доўга!
А, хто бы вытрымаў шаленства што заўсёды прынясе трывога?
Пагарду ўладароў сусьвету? Ціск моцных або слепату законаў?
І бізуны, і здзекі часу? І гонар бога-уладара?
Каханьня боль, такі дарэмны, што забівае спадара
Свайго жыцьця. І ўсё, што шчыры чалавек трывае
Ад людзей няшчырых, калі б ён мог атручаным кінжалам
Спакой здабыць. А, хто бы пад цяжарам
Жыцьця стагнаў і енчыў? Ды толькі страх,
Які закладзены быў невядома кім ці чым,
Перад пагрозай сьмерці – набачным гаем, у якім
Усё застаецца і адкуль ніхто ніколі не вяртаўся,
Нас прымушае жыць у пекле пакут вядомых і знаёмых
І адмаўляць сабе ў іншых, у незнаёмых, невядомых,
І мабыць нават не пакутах, а шчасьці.
Вось так, сумленьне чалавека нас робіць трусамі бяз волі,
Калі кладзе на яркасьць каляроваю
Рашучасьці цень кволай думкі.
І ўсё глыбокае, рашучае і важнае
Зьмяняе назву, накірунак і астатняе…
А зараз – я маўчу.
Афелія, у сваіх малітвах, німфа, скажы і пра мае грахі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маналёг – Частка І (Быць альбо ня быць) - Кірыл Кавалёнак