Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яны Цябе не пачуюць. бо маюць чым

* * *

Мы з табою яшчэ паваюем
за кожную вуліцу
гаморы й садому
Антон Рудак

Яны Цябе не пачуюць, бо маюць чым
больш прыемным заняць свае вушы,
як і да перамогі магчымай
не выберуць шляху прамога.
Іх талент, забыўшы пра страх,
пачуваецца смелым і дужым,
а сонца на небе для іх
перастала быць богам.

У іх вершаваннях гукаецца рэха
нязводнага маніхейства,
дзе брыдкае слова – кінжал
для дабівання
параненай Музы ў даспехах.
Яны спадзяюцца (а, можа, і вераць),
што праўда нам толькі здаецца,
што свет састарэлы
аднойчы сканае
ад іх іранічнага смеху.

Яны здольныя паспрабаваць
нават танец іголкі на вене,
імкнуцца адкрыць
закон вымярэння болю
па метаду Архімеда.
Сумленне іх мае пры ўсім
сэксуальна-рэвалюцыйнае
адценне
і не падазрае,
што дэзарыентацыя полу
ёсць крок…
у бездань.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яны Цябе не пачуюць. бо маюць чым - Мікола Кандратаў