Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вучыла бабуля

He спі, калі сонца сядае,
бо заснеш з ім разам,
а ўранні ўжо не прачнешся.
He глядзі ў люстэрка апоўначы,
бо растанеш у ім,
як солі драбінка
ў студні.
He любіся з дзеўкамі ў жыце
і ў красках не любіся,
бо колькі каласоў зломіш –
столькі людзей
ад голаду сканае,
а колькі красак звяне –
столькі дзетак
на свет не народзіцца.

Пажатае жыта даўно,
і поплаў мой
скошаны.
Сонца сядае.
Глыбее ў дубовай асадзе
бабуліна люстра.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вучыла бабуля - Уладзімір Арлоў