Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ціха падае кляновы лісток

Ціха падае кляновы лісток
Над магілай салдатау, якія
У люты холад, вясновы змрок
Краіну і нас баранілі.
Абрэзы трымалі у руках, зноу і зноу
Ляцелі шынелі і боты скрыпелі,
А салдаты рабілі крок,
Крок крывавы для міра рабілі.
Трымалася каска на галаве,
і сонца усміхалася у небе,
А салдаты дзеля радзімы свае
З патрэбай у сіле, у хлебе,
Што маці-зямелька давала у той час,
Што рукі радзімы рабілі,
ішлі на пагібель пад нямеччыны глас
і Бога аб шчасці малілі.
Абяцалі тады сваім мацяркам
Вярнуцца жывымі дахаты.
Абяцалі каханым, старэнькім бацькам…
Смела ішлі у бой салдаты…
Колькі нястач было, колькі смярцей!
Шапталі на лузе званочкі…
Дачакаліся ордэнау, добрых вясцей
Радзімы-зямелькі сыночкі.
Што скажаш цяпер ты,
Калі за гарой падымаецца сонца яскрава,
Калі цеплынёю і летняй расой
Жыта падчас усхвалявана?
Што думаеш ты, калі ветэран
Напусціць слязінку на вочы?
Ганарыся былым, заплакау б і сам,
Калі б на цябе вораг крочыу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ціха падае кляновы лісток - Анастасія Кветко