Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ціха розум пакутаваў

Ціха розум пакутаваў,
Сумняваўся ў сне.
І трывога паскуда,
Пралезла ў мяне.

Быццам цуда не будзе,
Ды як, тады жыць?
У хвалях шэрай хлусні,
Азірацца і плыць?

Часам, трэба каб цяжка,
Перайначваўся жах.
Ёсць магчымасць усюды,
У гэтым наш шлях.

Калі слова загіне,
Ці голас памрэ.
Маю душу не выняць,
Бо сэрца жыве.

Як заўсёды жывое,
У гарачай крыві.
Без хвілін супакою,
Нават, цяжка калі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ціха розум пакутаваў - Яўген Герасіменка