Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Песняру

Ужо год, як пайшоў ты ад нас,
Найславуты з апошніх паэтаў.
Прыгадаем жыцця твайго час,
Горкай праўдай і верай сагрэты.

О, вялікі народны пясняр!
Сваё сэрца аддаў ты Радзіме,
Мовы матчынай меў дзіўны дар,
Тваё слова ў вяках не загіне!

Слова мілае роднай зямлі,
Слова песні над ціхай калыскай,
Слова ветру ў вясновым бары,
Слова гутаркі ветлай і блізкай.

Зведаў шмат ты ў нялёгкім жыцці,
Ды ніколі не хлусіў нікому.
Нам з дарогі тваёй не сыйсці,
Раз рашылі вяртацца дадому.

Беларускі народ не маўчыць
І штодзённа змагае трызненне,
Верш Гілевіча грозна гучыць,
Абуджае душу пакалення!

Паглядзі ж на Радзіму з вышынь,
Блаславі нас рукою паэта.
Светлы позірк у сэрцах пакінь,
Славай роднага краю апеты!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Песняру - Уладзімір Мірончык