Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не дзьмухаўцом – рудой пурхоўкай

Памяці швагера
Піскунова Г. К.
Не дзьмухаўцом – рудой пурхоўкай,
Жыцьцё прымі і пранясі,
Ягоны пух аддай патомным
І сьцежкі рэштай засьцялі.

Казаньні сьціхнуць і маленьні,
З грудзей ападуць жарнавы,
Адпусьціць горла немаўленьне,
Набудзеш слова сказаць ты:

Не дзьмухаўцом, а гарыкветкай
Жыцьця гараць твайго сьляды,
Дзе за табой, мы йдзём наўсьледак –
З пурхоўкай, людзі-чараты.
-20.05.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не дзьмухаўцом – рудой пурхоўкай - Міхась Карцялёў