Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вечаровая малітва

І дождж, і сьнег, і сум адвечны мой.
І кнігі бескарысныя, і песьні.
І час ляціць над мёртваю травой,
І па траве сьлізгаюць хмараў цені.

О, рэдкі міг самотнай нематы!
Людскія крыўды не вярэдзяць сэрца,
І ланцугом астылыя сьляды
Ідуць зь нябыту – шчасьцем ён завецца.

Настаўнік вышні ў гэты час бліжэй
Схіляе лік свой над маім адчаем.
Яшчэ малітва, слова – і лягчэй,
Хто прабачаў – тым неба прабачае.

І мне наверх ня страшна пазіраць.
І мне ня страшна гаварыць з сабою.
Як дождж і сьнег, мае гады ляцяць,
І толькі міг малітвы – міг спакою.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вечаровая малітва - Людміла Рублеўская