Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Зімы недарэчная рэшта


Зімы недарэчная рэшта –
Сьнег падае і растае.
Ды ўсё ж ён нагадвае нешта,
Пра штосьці забыць не дае.

І ў памяці цёмным закутку
Адшукваю словы твае,
А сьнег, як метафара смутку,
Зноў падае і растае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зімы недарэчная рэшта - Рыгор Сітніца