Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Такая прыгожая

Такая прыгожая –
губы
фарбуеш
світальнай зарой,
прачынаючыся
на плач
немаўляці;
шчокі румяніш
ранішняй прахалодай,
ідучы
на покліч
трамвайнага звону;
сінь для вейкаў
бярэш
у неба,
куды цябе
мара ўздымае,
запрашаючы
у карагод зорак…
Ды вяртаешся ты адразу
у абдымкі зямных турбот.
Куды спяшаешся, любая?
Пачакай,
пацалую –
пацалую
зару,
паветра
і неба.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Такая прыгожая - Пятрусь Макаль