Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зямля, Лі Фан, вялікая такая

Зямля, Лі Фан, вялікая такая –
Нам выпадкова болей не сустрэцца,
Я вечарамі не цябе чакаю,
I да цябе не я прыходжу дзесьці.
Вакол не ты, і сумна быць вясёлым,
Але сусвет тваіх усмешак поўны.
Ён раздае іх бляск шматлікім зорам
I твой партрэт пяшчотна лепіць з поўні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зямля, Лі Фан, вялікая такая - Алесь Камоцкі