Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Новая зямля

“НОВАЯ ЗЯМЛЯ”

Запала ў сэрца “Новая зямля”.
Мне ўспомніцца не раз праз часу замець:
У шостым класе з хваляваннем я
“Мой родны кут” расказваю на памяць.

І лашчыць слых мне шчырай пахвалой
Настаўніца і ставіць мне “пяцёрку”.
Што даражэй няма зямлі сваёй,
Я з той пары навек засвоіў цвёрда.

І сёння праз навалы навальніц –
Я шчасліў, бо мне ёсць дзе чэрпаць сілы:
Я ведаю на памяць да драбніц
Свой родны кут, што мне таксама мілы.

Я цешуся, як тое немаўля, –
Вясна зямельцы справіла абновы;
І радуе, што “Новая зямля” –
Жыцця падручнік пакаленням новым…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Новая зямля - Станіслаў Валодзька