Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На бераг хваля набягала

Romeras

На бераг хваля набягала,
Кіпела, пенілася, спала.
Але ёсць хваля карагода,
Чароўна вабнага цяпла.
Неспасцігальна, як прырода,
Знянацку ўсё абвалакла
І за сабою прыхапіла…
І сціхла ўсё неспасцігальна,
Пустэльна неба. Усё прайшло.
Ты тонеш урачыста ў хвалі,
І не шкадуеш ні пра што.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На бераг хваля набягала - Максім Фядорчанка