Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Успомнім

“Успомнім”
Успомнім усіх, каго любілі
Бацькоў і родных, і сяброў
Вы з намі, мы вас не забылі
Да нас прыходзіце са сноў
Для нас жылі. Вас памінаем
І чарку горкага віна
За вас, за родных паднімаем
І выпіваем ўсе да дна
Усе прайшло, назад не вернеш
Хто для цябе быў дарагі
Жыцьце цяча вадою ў рэчцы
І хвалі бьюць у берагі..
Да вас вяртаюць успаміны
Вы усе аставілі тут след
І як маленькую даніну
Нясу вам сціплы свой букет
Пастаўлю свечку, памалюся
І пастаю ў цішыні
А выйду, моўчкі пакланюся
За нас на небе лічаць дні…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Успомнім - Мікалай Кот