Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Каханаму

Дакрануцца да вуснаў тваiх небяспечна:
я тады як запалка згару за iмгненне.
Б’ецца сэрца, а я за табою навечна
след у след i адкiнуўшы разам сумненне.

З кожным днём у палоне тваёй павуцiны
ўсё мацней i мацней, можа, скора загiну.
Зачарована светам, забыўшы пра крылы,
для цябе аднаго сваё сэрца пакiну.

Не лятаю я болей, ды гэта не важна,
i ў палоне, i ў смерцi ёсць моцная сiла.
Ты калi-небудзь скажаш за тое мне дзякуй,
што табе аднаму я жыццё падарыла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Каханаму - Вольга Лойка