Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чыгунка, мая ты чыгунка

Чыгунка, мая ты чыгунка
Як рэйкі на сонцы блішчаць
Шукаю ў цябе паратунку
Калі не магу ўжо маўчаць

Калі аж да горла падкоціць
Спрадвечны душы маёй сум
Я зноўку збіраюсь у госці
А можа, збіраюсь на суд

Тады па жалезнаму следу
Па ўсёй што краіне ляжыць
Я ў вёску маленькую еду
Дзе так мне хацелася б жыць

Дзе ўсё мне стае зразумелым
У чым не заблытаўся б я
Дзе яблыкам добра даспелым
Угосцяць мяне, гультая

Дзе побач, адразу за вёскай
Чыгунка на сонцы блішчыць
Дзе рэхам з дзяцінства далёкім
Самотны цягнік праляціць

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чыгунка, мая ты чыгунка - Уладзімер Гардзейка