Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Струмень на сонцы па інэрцыі



Струмень на сонцы па інэрцыі
Цурком булькоча і бяжыць…
Надзея любіць жыць у сэрцы,
У галаве не любіць жыць.

А сонца знікне — і панура
Туман ахутвае, імжа…
У галаве разлік пануе —
Хутчэй халодны, а не жар…

Прамень блісне ў імгненне вока –
Цурчыць струмень і лёд плыве…
А жар хаваецца глыбока
І там, у сэрцы, дзесь жыве.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Струмень на сонцы па інэрцыі - Мікола Трафімчук