Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты пасадзіш мяне на цягнік

Ты пасадзіш мяне на цягнік,

Развітальна памашаш рукою.

-Дарагая, я сэрцам з табою,

Толькі ў позірку горыч узнік.

Ты пасадзіш мяне на цягнік,

Даімчыць да сталіцы чыгунка,

Адпачынак спісалі з рахунку,

Пачынаюцца новыя дні…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты пасадзіш мяне на цягнік - Зінаіда Кірнажыцкая