Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Напрасткі да неба

Напрасткі да неба,
Дзе лістота коўдрай
Атуляе восень
Залатой пяшчотнай.

Напрасткі да зорак,
Талераў зіхоткіх
Для душы сасмяглай
У лесе гэтым волкім.

Напрасткі да Бога,
Ў якога і не верыш,
Верыш калі сцюжна
Сэрцу ў цесным целе.

Напрасткі да… Краю,
Дзе вякуюць Неба,
Зоркі, Сонцы, Богі,
Дзе душа збалела…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Напрасткі да неба - Павел Гаспадыніч