Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі прачнецца неба

Калі прачнецца неба
І ў ім успыхне зорка
Тады мне будзе трэба
Тады мне будзе горка…

…неведама праз колькі,
Неведама калі
Сустрэнімся з табой мы,
А ўжо прайдуць гады.

…у адзіноце шэрай
За год ідуць усе пяць.
І з яблані збялелай
Ізноў лісты ляцяць.

Мароз, спякота, вецер…
Змяняецца ўсё…
Але на гэтым свеце
Каханне ёсць святло…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі прачнецца неба - Алесь Борскі