Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Калі раптам знікну я, і мяне не стане

Калі раптам знікну я, і мяне не стане,
З неба, хто табе тады, зорачку дастане?

Хто цябе замест мяне закалыша ў красках?
На чыіх руках заснеш, як прынцэса ў казках?

Калі знікну раптам я – помніць мяне будзеш?
Ці не пройдзе нават дня, як зусім забудзеш?

Хіба, што сказаў табе, цябе больна раніць,
Ты даруй, я ж уявіў, як мяне не станець.

Калі ўсёткі ж я памру – то не плач, не трэба.
Паляціць мая душа на свабоду ў неба.

Не пакрыўдзе там ніхто, ніхто не абмане,
Прыляціш ты да мяне, калі час настане.

Там сустрэнемся з табой, зноў нас стане двое,
Можа і там каханне ёсць, толькі незямное.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калі раптам знікну я, і мяне не стане - Аўтар невядомы