Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гарэў агонь маёй душы

Я зваў цябе адвечным болем.
А ты сказала, не пішы
Мне пісьмаў гэтакіх ніколі.
Не парушай ты мой спакой,
Не апякай былым жыданнем,
Жыццё не выправіш са мной,
А шчасце – зноў яно абмане.

Я адыйшоў пакутна ўбок,
Гарэў агонь, і мне балела.
Калі б я растлумачыць мог,
Што для душы, а не для цела.
На скаразняках другіх вятроў,
Чужога, стылага дыхання,
Праз год скажу табе: “Здароў!
Тут попел ёсць, ён не абмане!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гарэў агонь маёй душы - Анатоль Кудласевіч