Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Агонь апошняй свечкi

Агонь апошняй свечкi
Не згас пакуль, гарыць.
i месяц Шляхам Млечным
Шчэ прадаўжае плыць.

I доўжацца шчэ спрэчкi
Пра побыт наш i час.
Агонь апошняй свечкi –
Гарыць пакуль, не згас.

А жоўты лiст, вандроўнiк,
Над поплавам ляцiць,
Павяў-засох бульбоўнiк
i пыл дарог – курыць…

Расходзяцца кругамi
Сумненнi па вадзе…
Ды новыя надзеi
Нам дорыць новы дзень.

У роздуме аб вечным
Знаходжу сiл запас…
Агонь апошняй свечкi
Гарыць пакуль, не згас.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Агонь апошняй свечкi - Міхась Курыла